«Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза» чакае ў госці

Снежань – самы чароўны час! Ужо адчуваецца дыханне Новага года, усе рыхтуюцца і чакаюць свята, асабліва дзеці.

І мы чакаем вас у Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі, каб усім разам акунуцца ў атмасферу чараўніцтва, цудаў і весялосці.

Гудзевіцкі музей падрыхтаваў новую зiмовую забаўляльную праграму «Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза».

Гэта дзейства, у якім удзельнікі павінны прадэманстраваць хуткасць рэакцыі, нестандартнае мысленне і пачуццё гумару.

Гэта цёплая атмасфера, яркія эмоцыі і час, праведзены сярод сяброў.

Вас чакаюць персанажы беларускай міфалогіі, пачастункі, гульні, конкурсы, жарты і весялосць!

Самае галоўнае – вязіце з сабой добры настрой, цёплы абутак і рукавіцы.